NASA апублікавала ўнікальны здымак адразу трох спадарожнікаў Сатурна

photo

NASA/JPL-Caltech/Space Science Institute

Энцэлад, Мімас і Тэтыс можна пабачыць на здымку, зробленым міжпланетнаю станцыяй «Cassini».

Тэтыс, дыяметр якой складае 1062 км, на фота размешчаны ў правым верхнім куце над кольцамі Сатурна. Энцэлад (дыяметр 504 км) размяшчаецца трохі ніжэй цэнтру, а Мімас (396 км) – злева і ніжэй.

«Cassini» быў запушчаны ў кастрычніку 1997 года, да Сатурну ён прыляцеў у чэрвені 2004 года. Місія касмічнага апарата скончыцца ў 2017 годзе.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары