Нарвежцы адмовіліся гуляць з беларусамі на стадыёне «Трактар»


Гульцы зборнай Нарвегіі па футболе адмовіліся гуляць на стадыёне «Трактар» у Менску, таму таварыскі матч са зборнай Беларусі яны правядуць у Осла.

Пра гэта сёння, 2 жніўня, паведамілі ў асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футболу».

Такім чынам, 31 жніўня беларускія футбалісты правядуць выязны таварыскі матч са зборнай Нарвегіі. Раней каманды сустракаліся шэсць разоў. Тры разы перамагалі нарвежцы, два разы была нічыя і адзін раз удача ўсміхнулася беларусам.

Футбаліст з Фарэраў запрашае на футбол па-беларуску

За дамоўныя матчы на чэмпіянаце Беларусі па футболе затрымалі пяць гульцоў клубу «Ашмяны»

Уладзімір Беражкоў: На форме нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе будзе «вышыванка»

Гэты матч стане апошнім для падапечных беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча перад стартам у адборачным турніры Чэмпіянату свету-2018. 6-га верасня беларуская каманда згуляе ў Барысаве супраць зборнай Францыі.

МЯ, паводле telegraf.by

Стужка навінаў