Нарвежскія святары будуць вянчаць аднаполыя пары


Гэтак пастанавіў Сінод лютэранскае царквы Нарвегіі. 88 са 115 чалавек прагаласавалі за царкоўны шлюб для сексуальных меншасцяў.

Прэмʼер-міністр Нарвегіі Эрна Сольбэрг ужо адзначыла, што гэта гістарычнае рашэнне. Яна дадала, што царква павінна быць для ўсіх.

Kirken må være for alle. Et historisk vedtak fra Kirkemøtet.https://kirken.no/nb-NO/om-kirken/aktuelt/historisk-vedtak-om-kirkelig-vigsel-for-likekjonnede-par/

Posted by Erna Solberg on Monday, April 11, 2016

Цяпер служэбнікам трэба распрацаваць спецыяльная літургію. Верагодна, што яе прымуць ужо на пачатку 2017 года.

Святарам далі таксама права адмаўляцца ад падобнага абраду па ўласным жаданні. Штопраўда, аднаполыя пары ўсё ж змогуць ажаніцца ў родным прыходзе, нават пры адмове царкоўнікаў.

Магчымасць царкоўнага асвячэння аднаполых шлюбаў была прадметам зацятых спрэчак на працягу двух дзесяцігоддзяў. Аднаполыя шлюбы дазволены ў Нарвегіі з 2009 года, рэгістрацыю партнёрства для аднаполых пар дазволілі ў 1993 годзе, з 2002 года яны атрымалі дазвол усынаўляць дзяцей.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў