Нарвежац выйграў выбары пад лозунгам «Не галасуйце за мяне»


Але жыхары ягонага гораду вырашылі інакш.

Нарвежскі музыкант Гюльве Нагель, удзельнік групы «Darkthrone», вядомы пад псеўданімам Fenriz, нечакана для сябе стаў палітыкам. Ён выйграў выбары ў мясцовую раду, хоць і заклікаў не галасаваць за сваю кандыдатуру.

Fenriz жыве ў мястэчку Колботн недалёка ад Осла. Насельніцтва Колботна – усяго некалькі тысяч чалавек.

Музыка распавёў, што аднойчы яму патэлефанавалі і прапанавалі ўвайсці ў спіс для галасавання на выбарах у савет. «Я сказаў «Так», думаючы, што я буду дзесьці 18-м у спісе і мне не давядзецца нічога рабіць», – распавёў Нагель.

Ён настолькі не хацеў увайсці ў раду, што ў падчас агітацыі выкарыстаў сваё фота з коткай і лозунгам: «Калі ласка, не галасуйце за мяне».

Але мясцовыя жыхары вырашылі абраць Нагеля.

Музыка быў не рады такім навінам: ён лічыць, што гэта сумная праца, якая да таго ж не прыносіць шмат грошай.

«У асноўным я павінен падлучацца да працы, калі людзі, якія звычайна ходзяць на вялікія зборы, раптам захворваюць або з імі нешта здараецца. Вось тады я павінен прыйсці, сядзець там і адчуваць сябе дурнем сярод прыстойных людзей», – тлумачыць свае абавязкі блэк-металіст.

Котку Нагеля, якая запэўніла яму перамогу, клічуць Арахісавае масла.

«Імя жывёле даваў не я», – кажа музыка. – «Проста ў Нарвегіі нельга адлучаць кацянятаў ад маці ў першыя тры месяцы іх жыцця. Да таго часу ў ката ўжо з’явілася сваё імя».

Так што цяпер я ўвесь час крычу на вуліцы «Арахісавае масла».

«Суседзям было дзіўна такое чуць, пакуль яны не даведаліся, што так клічуць котку», – распавёў ён.

Ад сваёй новай пасады ў мясцовай радзе Нагель адмовіцца не можа – магчымасць сысці ў адстаўку ў яго з’явіцца только праз чатыры гады.

ДД, belsat.eu паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары