Нарвегія праз афганскія газеты палохае мігрантаў


Нарвегія набывае старонкі ў афганскіх газетах, праз якія звяртаецца да афіцыйных мігрантаў.

«Мэтай гэтага з’яўляецца пераконванне жыхароў гэтай краіны ад эміграцыі. Мэтай з’яўляецца пераконванне людзей, каб не прадавалі ўсёй сваёй маёмасці і не аддаваліся ў рукі кантрабандыстаў, бо рызыкуюць, могуць быць адпраўленыя назад у сваю краіну», – заявіў віцэ-міністр юстыцыі Ёран Калмыр.

Старонка аднаго з двух афганскіх штодзённікаў пачынаецца словамі «Больш суровыя міграцыйныя правілы ў Нарвегіі» на мове дары, а таксама па-ангельску. У тэксце гаворыцца, што афганцы з бяспечных рэгіёнаў краіны альбо тыя, хто маюць права знаходжання ў іншай краіне, не атрымаюць прытулку і будуць высланыя з Нарвегіі.

Справа ў тым, што апошнім часам у Нарвегіі назіраецца ўзрост просьбаў аб прытулку з боку афганцаў: у апошнія тыдні адпаведных заяваў ад афганцаў атрымалі нават больш, чым ад сірыйцаў (2212 супраць 2138). Некаторыя з іх прыязджалі раней праз Расею, але Нарвегія пастанавіла адаслаць іх назад (у Расею) альбо ў Кабул.

Раней Данія выкупіла месца пад аб’явы ў ліванскай прэсе, праз якую хацела адгаварыць сірыйцаў, якія знаходзяцца ў цэнтрах для ўцекачоў у Ліване, ехаць у краіны ЕЗ.

НМ, belsat.eu, паводле Pap.pl

Стужка навінаў