«Нармандскі фармат» – гэта не «Менскі пратакол». На што разлічвае Украіна ў перамовах?


Міністры замежных справаў Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі сустрэнуцца 12 студзеня. Ці азначае гэта канец пагадненняў з тэрарыстамі і рэальную спробу «змусіць да міру» Расею?

Халастыя стрэлы на дыпламатычным фронце

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

«Менскае пагадненне» аб спыненні агню гэтак і не прывяло да міру. З 12 пунктаў фактычна выконваецца толькі адзін – аб гарантыях бяспекі для ўдзельнікаў кансультацыяў. Самыя ж галоўныя – аб спыненні агню, вызваленні палонных па-ранейшаму ігнаруюць абодва бакі ў той ці іншай ступені.

Тым не менш, падпісаны мемарандум – адзіны дакумент, які можа быць тэмаю для перамоваў дыпламатаў. Ці дыскусія пойдзе далей за канстатацыю таго, што «Менскі пратакол» не працуе?

Перамовы ў Астане – без тэрарыстаў

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Украінскі міністр замежных справаў Павел Клімкін выказаў спадзяванні на тое, што саміт, запланаваны на сярэдзіну студзеня ў Астане, дадуць рэальныя вынікі. У бліжэйшы ж панядзелак мае адбыцца падрыхтоўчая сустрэча на ўзроўні кіраўнікоў МЗС.

«Самае важнае для нас – дээскалацыя сітуацыі на Данбасе. Вось, чаму мы хочам вынік, а не фармальнасці. У коле міністраў мы абмяркуем, што мы можам зрабіць, каб прасунуцца наперад», – сказаў Клімкін.

Аднак прадстаўнікі Францыі і Нямеччыны выказалі сумневы адносна мэтазгоднасці сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў да таго часу, пакуль не будзе выконвацца «Менскі пратакол». Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што выкананне ўсіх 12 пунктаў маглі б стаць падставаю для паслаблення санкцыяў супраць Расеі.

Як вынікае з выказванняў кіраўніка ўкраінскага МЗС, Кіеў гатовы пайсці на пэўныя саступкі тэрарыстам. А менавіта – адмовіцца ад далейшага мілітарнага спосабу развязання канфлікту і правесці на Данбасе выбары. Але гэта можа быць магчыма, толькі калі на саступкі пойдзе Расея.

«Мы, нарэшце, хочам закрыцця украінска-расейскай мяжы і будзем сістэматычна працаваць над дасягненнем гэтай мэты», – зазначыў Клімкін.

Ці варта казаць, што закрыццё мяжы азначае канец паставак зброі і жывой сілы на тэрыторыі, што кантралююць баевікі «ЛНР» і «ДНР»?

Змусіць Расею да міру

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Заходнія санкцыі наклаліся на падзенне сусветных коштаў на нафту. Кумулятыўны ўдар па эканоміцы Расеі яшчэ не адзін год будзе адчувальны для гаспадаркі. Бо праблемаю сталася не толькі падзенне курсу рубля, але і забарона на пастаўкі высокатэхналагічнага абсталявання для здабычы нафты і газу.

Выкананне «Менскага пратаколу», які шмат у чым – кампрамісны і не адпавядае інтарэсам Кіева, для Масквы азначае пройгрыш у ваеннай авантуры на Данбасе.

Сустрэча ў «Нармандскім фармаце» – з удзелам Францыі і Нямеччыны, дала б шанец Пуціну дабіцца паслабленняў санкцыяў. Аднак без рэальных саступак з боку Расеі гэтая сустрэча можа папросту не адбыцца.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў