«Нармандская чацвёрка» не можа дамовіцца пра сустрэчу


Паводле прэсавага сакратара Пуціна, па тэрмінах магчымай сустрэчы лідэраў «нармандскай чацвёркі» па-ранейшаму «няма яснасці».

У пятніцу і суботу ў Менску памочнікі лідараў «чацвёркі» абмяркоўвалі магчымасць саміту, але, відавочна, не дамовіліся.

«Пакуль яснасці няма», – сказаў Дзмітрый Пяскоў «Інтэрфаксу» пра магчымасць сустрэчы ў бліжэйшыя дні.

Сёння Уладзімір Пуцін заявіў, што сустрэча лідараў «нармандскага чацвёркі» ў Бэрліне будзе мэтазгоднай, толькі калі іх памочнікі змогуць дамагчыся неабходнага прагрэсу, у адваротным выпадку яна будзе заўчаснай.

На думку Пуціна, калі дамоўленасці на ўзроўні памочнікаў дасягнуты не будуць, то і сустрэча ў «нармандскім фармаце» на вышэйшым узроўні будзе заўчаснай.

Пра тое, як пасварыліся прэзідэнты Расеі і Францыі, і да чаго гэта можа прывесці, – глядзіце ў міжнародным тыднёвіку «ПраСвет».

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/9wnNo89NXAE?t=27m58s”][vc_column_text]ДД, belsat.eu

Стужка навінаў