Наркотыкі і зялёныя чалавечкі: жыхары Магілёва тлумачаць, чаму варта зрабіць паўнавартасную мяжу з Расеяй

Wideo

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу цягам 2018 года ўрэгуляваць рознагалоссі з расейскім бокам у пагранічнай сферы. Паводле яго, дзеянні Беларусі ў частцы лібералізацыі візавага рэжыму для замежнікаў выклікаюць насцярожанасць Масквы.

Можа Беларусі варта зрабіць паўнавартасную мяжу з РФ? З такім пытаннем нашыя карэспандэнты выйшлі на вуліцы Магілёва.

«Дзяржава без мяжы – не дзяржава зусім, а нешта такое аморфнае», – кажа мужчына сталага веку.

«А ў нас ёсць грошы? Мы ўвогуле нешта кантралюем? На Расея штогод па 6 мільярдаў дае», – разважае малады мужчына.

«Адназначна трэба стварыць мяжу, каб не было зялёных чалавечкаў, як ва Украіне», – тлумачыць жыхар Магілёва.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары