Нарэшце маразы! Уначы 31 снежня – да -20


Фота Аўгінія Манцэвіч

У навагоднюю ноч чакаецца марознае надвор’е пераважна без ападкаў.

Паводле сіноптыкаў, толькі месцамі на ўсходзе пройдзе невялікі снег.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-14 градусаў марозу, месцамі чакаецца 15-20 градусаў ніжэй за нуль. Днём будзе ад 4 да – 10 градусаў.

Надворʼе ў гэтыя дні ў нашай краіне фармуе халодны антыцыклон з Фінляндыі. Цяпер у Менску -7 і снег.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары