Нарадзіўся ў партызанскім атрадзе і 78 дзён правёў у космасе. Пятру Клімуку - 75 гадоў


Сёння спаўняецца 75 гадоў першаму беларускаму касманаўту Пятру Клімуку. 

Пётр Клімук нарадзіўся ў 1942 годзе ў партызанскім атрадзе ў Берасцейскім раёне. Ягоны бацька загінуў, калі Пятру было 2 гады.

Навучаўся ў Вышэйшай школе авіяцыі Ленінскага камсамолу, у 23 гады Клімук быў залічаны ў атрад касманаўтаў. Кандыдат тэхнічных навук. Тройчы быў у космасе, што агулам склала 78 дзён.

Пётр Клімук – ганаровы грамадзянін Берасця, Чарнігава, Байкануру, Краменчугу. Ягоным імем названыя вуліцы ў Клецку і Рагачове, Моталі, Рубелі. Марыў пра засяленне іншых планетаў і перамогу камунізму на Зямлі, меркаваў, што сустрэча з іншапланетнікамі будзе сустрэчаю роўных.

Браў удзел у распрацоўванні і запуску першага беларускага спадарожніка.

Стужка навінаў