Нарадзінец Бангладэшу патлумачыў, чаму здзейсніў выбух у Нью-Ёрку


27-гадовы Акайед Улах помсціў за авіяўдары ЗША супраць ІД у Сірыі ды іншых кропках свету. «Натхняўся» меркаваны падрыўнік леташнім тэрактам на калядным базары ў Берліне, піша The New York Times.

Паводле паліцыі, падазраваны выбраў месца для нападу з дапамогай калядных плакатаў. Следчыя мяркуюць, што ён дзейнічаў самастойна, але вывучаюць і іншыя версіі.

Раней тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцу ў паліцыі паведамляў, што Ула заявіў следчым, што здзейсніў напад праз «нядаўнія атакаі Ізраіля ў Газе».

Прэс-сакратар амерыканскага Міністэрства ўнутранай бяспекі Тайлер Хоўлтан заявіў, што затрыманы прыехаў у ЗША ў 2011 годзе па праграме сямейнай міграцыі.

11 снежня ў выніку выбуху на аўтавакзале Порт-Аўторыці пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку раненні атрымаў сам падазраваны. Пасля другога за два месяцы тэракту ў Нью-Ёрку Доналд Трамп у чарговы раз выступіў за ўзмацненне жорсткасці міграцыйнай палітыкі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў