Нарач патрапіла ў топ-5 самых папулярных сярод расейцаў курортаў СНД


Буйнейшае возера краіны прываблівае расейцаў «экалогіяй, санаторна-курортным адпачынкам і беларускай гасціннасцю».

Турыстычны сэрвіс Travel.ru склаў рэйтынг найбольш папулярных сярод расейцаў курортаў у краінах СНД. Для гэтага былі прааналізаваныя дадзеныя браніравання гатэляў і апартаментаў на лета 2016 года.

У топ-5 рэйтынгу патрапіла і беларуская Нарач.

«Буйнейшае ў Беларусі возера Нарач знаходзіцца ў двух гадзінах дарогі ад Менску. Нарач прыцягвае турыстаў экалогіяй, санаторна-курортным адпачынкам і беларускай гасціннасцю. Нацыянальны парк «Нарачанскі», размешчаны на беразе возера, яго наведваюць больш за 30 тыс. турыстаў у год. У парку развіваецца пазнавальны, экалагічны і аздараўленчы турызм, а ў мясцовых лясніцтвах можна набыць дазвол на паляванне і рыбную лоўлю», – адзначаецца ў артыкуле Travel.ru.

Акрамя Нарачы пяцёрку найлепшых трапілі курорты Ісык-Куль (Кыргызстан), Баравое (Казахстан), Каспійскае мора (Азербайджан) ды Севан (Арменія).

Што да Нарачы, то яна прыцягвае не толькі турыстаў, але і бізнесоўцаў з Расеі, праекты якіх ужо паспелі выклікаць непакой сярод мясцовых жыхароў ды эколагаў:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў