«Наперад і толькі наперад»: прэзідэнт Туркменістану напісаў песню-хіт


Усе спяваюць кампазіцыю, словы і музыку да якой напісаў лідар дзяржавы.

З размахам і помпай адзначыў свой Дзень Незалежнасці Туркменістан. Вялікія ўрачыстасці адбыліся, сярод іншага на сталічным стадыёне, дзе зладзілі прадстаўленне ў стылі масовак у Паўночнай Карэі.[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”25879,25887,25903,25907,25891,25899,25895,25883″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]А святочны канцэрт, які адбыўся на сцэне Палацу кангрэсаў у Ашгабадзе ўшанаваў сваёй прысутнасцю Гурбангулы Бердымухамедаў. У зале ён заняў сваё персанальнае залатое крэсла.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”25912″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Іншыя госці, а гэта кіраўніцтва парламенту, прадстаўнікі ўраду, кіраўнікі сілавых структураў, грамадскіх арганізацыяў, а таксама прадстаўнікі замежных дыпмісій і міжнародных арганізацыяў – сядзелі на звычайных крэслах.

У канцэрце ўзялі ўдзел творчыя калектывы, вядомыя народныя спевакі разам з опернымі спевакамі, маладыя зоркі туркменскай эстрады і танцавальныя і фальклорныя ансамблі, піша выданне «Туркменістан: залаты век».

Аднак бясспрэчнай зоркай быў сам Бердымухамедаў. На заканчэнне канцэрту усе выканаўцы заспявалі твор «Наперад! І толькі наперад, край родны – Туркменістан!», словы і музыку да якога напісаў кіраўнік краіны.

З павагай званы суайчыннікамі «Аркадагам» («апора», «заступнік»), прэзідэнт не пабаяўся прадэманстраваць свае асабістыя таланты. Апроч таго, што ездзіць верхам, на ровары і займаецца аўтаспортам, любіць таксама часамі развіваць свае вакальныя і інструментальныя навыкі.[vc_row][vc_column][vc_video link=”http://www.youtube.com/watch?v=UmUWbizzw0U”][/vc_column][/vc_row]Cez, belsat.eu

Стужка навінаў