Напалеон вярнуўся ў Парыж. 200 гадоў таму пачаліся «100 дзён» імператара


У французскай сталіцы адбылася інсцэніроўка легендарнага вяртання Напалеона Банапарта.

20 сакавіка 1815 года Напалеон збег з Эльбы і трыумфальна вярнуўся ў Парыж. Так пачаўся другі этап яго кіравання, які атрымаў назву «Кіравання 100 дзён».

Параза ў франка-расейскай вайне 1812 года прывяла да краху імперыі Напалеона і ў 1914 годзе, пасля ўступлення войскаў антыфранцузскай кааліцыі ў Парыж, Напалеон адрокся ад трону і быў высланы на выспу Эльба. Праз пэўны час ён вярнуўся, што стала пачаткам «100 дзён». 18 чэрвеня войска Напалеона было разбітае ў бітве пры Ватэрлоа, а 22 чэрвеня ён паўторна адрокся ад трону.

Стужка навінаў