Напаўголы «Пуцін» ледзь не сарваў футбольны матч ва Украіне.


У Кіраваградзе падчас спартовага змагання футбольных камандаў «Зорка» і «Александрыя» з першай лігі здарыўся пацешны эпізод.

У канцы першага тайму з сектару гасцей выбег напаўголы фанат у масцы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і ўкраінскім сцягам на плячах. Заўзятар змог прабегчы вакол поля, нягледзячы на рэдкія спробы службы бяспекі яго спыніць. Іншыя заўзятары ўхвальна ўспрынялі такі забег, а некаторыя зацягнулі вядомы гіт «Пуцін – ху***ло!».

МЯ, belsat.eu, паводле obozrevatel.com

Стужка навінаў