Нападнікі - трое смяротнікаў з аўтаматамі і выбухоўкаю. Восем важных фактаў пра тэракт у Стамбуле


Відэа: Аэрапорт імя Атацюрка ў Стамбуле пасля тэракту

36 чалавек загінулі, 147 параненых у выніку тэрарыстычнага нападу на лётнішчы ў Стамбуле.

Што вядома на гэты момант пра тэракт?

– тры выбухі і страляніну зладзілі трое смяротнікаў;

– нападнікі адкрылі агонь з аўтаматаў, а потым узарвалі сябе;

– выбухі адбыліся ў зоне прылёту міжнародных рэйсаў і ў зоне прылёту ўнутраных рэйсаў;

– сярод ахвяраў няма грамадзянаў Беларусі, але загінула адна ўкраінка, ёсць адзін паранены з Украіны і адзін з Расеі;

– акцыя была вельмі добра спланаваная;

– лётнішча імя Атацюрка ў Стамбуле – адно з самых вялікіх у Еўропе;

– напад адбыўся падчас святога для мусульманаў посту – Рамадану;

– пакуль ніхто не ўзяў адказнасці за тэракт.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў