Нападніка на ГЦ «Еўропа» сёння прывялі ў «МІТСО», дзе ён вучыўся (ФОТА)


Паводле адной са студэнтак, якая дала каментар tut.by, гэта адбылося каля 9:20 пасля першай пары. Дзеля гэтага быў зачынены галоўны корпус вучэбнай установы і студэнтаў туды не пускалі. Відавочцы кажуць, што Уладзіслаў ішоў, апусціўшы галаву, а побач ішлі людзі ў чорным.

Студэнтка выказала меркаванне, што мог праводзіцца следчы эксперымент. Хлопец паводзіў сябе спакойна, у руках трымаў папяровую сякеру. Спачатку ён увайшоў у курылку, дзе звычайна збіраецца шмат людзей. Потым яго павялі ў шостую аўдыторыю. Там у суботу ў групе Уладзіслава павінны былі праходзіць заняткі.

Дзяўчына распавяла, што абстаноўка напружаная, студэнты баяцца хадзіць на заняткі.

ДР belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў