Нападнік на людзей у ГЦ Еўропа можа пазбегчы адказнасці?


17-гадовы юнак, які напаў з бензапілой і сякерай на наведнікаў сталічнага гандлёвага цэнтру, раней лекаваўся ў псіханеўралагічным цэнтры, і ўжо даўно хацеў забіць «як мага больш людзей».

Хлопец, які 8 кастрычніка ўчыніў напад на наведнікаў ГЦ «Еўропа», – студэнт юрыдычнага факультэту міжнароднага універсітэту «МІТСО» (спецыяльнасць – міжнароднае права) Улад Казакевіч.

Пра гэта радыё «Свабода» паведаміла ягоная аднакурсніца. Яшчэ адна студэнтка юрфаку «МІТСО» сказала, што заняткі ён наведваў рэдка, «у яго было шмат пропускаў, з ім ніхто ня меў зносіны, ён груба ўсім адказваў, часам нават агрэсіўна».

«Увогуле, асацыяльны чалавек», – заявіла дзяўчына.

Паводле звестак папярэдняга расследавання, юнак праходзіў лячэнне ў псіханеўралагічным дыспансеры ў 2014-м.

Раней ён не быў судзімы, бацькі маладога чалавека – забяспечаныя, але не жывуць разам: бацька пражывае ў Менску, маці і сястра – за мяжой. Выхаваннем хлопца, па сутнасці, ніхто не займаўся.

«Рашэнне аб здзяйсненні масавага забойства з асаблівай жорсткасцю затрыманы прыняў даўно. У кастрычніку гэтага года меў намер яго па месцы вучобы, аднак не давёў свой намер да канца па не залежных ад яе прычынах, – распавялі ў праваахоўных органах. – Сваю віну малады чалавек прызнаў. Матывам ён назваў расчараванне ў самім сабе, агіду да чалавецтва, дэпрэсіўны настрой».

Сваёй мэтай нападнік ставіў забойства як мага большай колькасці людзей і хацеў сам быць забітым пры затрыманні.

У праваахоўных органах таксама падкрэслілі, што да палітызаваных або экстрэмісцкіх груповак нападнік не належыць.

Забітая ім жанчына будзе пахаваная ў аўторак, параненая – застаецца ў рэанімацыі 10-й гарадской клінічнай больніцы Менску.

ДД, belsat.eu; паводле naviny.by

Стужка навінаў