Напад у лонданскім метро. Паліцыя кажа пра тэракт


Лонданская паліцыя пачала расследаванне інцыдэнту ў метро, ​​дзе чалавек, узброены нажом, напаў на пасажыраў.

Па словах некаторых сведак, ён нібыта крычаў: «Гэта вам за Сірыю!».

Адзін з пацярпелых сур’ёзна паранены, двое атрымалі нязначныя цялесныя пашкоджанні.

Нападнік арыштаваны. Пры затрыманні паліцыя ўжыла электрашокер. Іншыя падрабязнасці пакуль высвятляюцца.

«Мы разглядаем гэта як праяву тэрарызму. Просім усіх захоўваць спакой, але быць пільнымі», – заявіў начальнік антытэрарыстычнага аддзелу паліцыі Лондана Рычард Уолтан.

Напад адбыўся 5 снежня на станцыі Лейтанстоун лонданскага метро ва ўсходняй частцы гораду каля 19:00 гадзіны паводле мясцовага часу. Рух цягнікоў на цэнтральным участку лонданскай падземкі быў прыпынены да нядзелі.

Званок у паліцыю паступіў а 19:06. Зламыснік быў затрыманы праз восем хвілін.

Адзін з відавочцаў расказаў карэспандэнту Бі-Бі-Сі, што мужчына трымаў у руках нож «з тонкім, але даволі доўгім лязом, каля трох цаляў» [7,5 см].[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDc2NyaXB0JTIwaGVpZ2h0JTNEJTIyMzQ5cHglMjIlMjB3aWR0aCUzRCUyMjYyMHB4JTIyJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cCUzQSUyRiUyRnBsYXllci5vb3lhbGEuY29tJTJGaWZyYW1lLmpzJTIzZWMlM0RNemFtWmplVHFOLWtQMXFrMTU0d0VSQXhvTUFocGxJWCUyNnBiaWQlM0RaVEl4WW1KalpETTJOV1l6WkRWaVpHUmlPV0pqWXpjNSUyMiUzRSUzQyUyRnNjcmlwdCUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]Па словах сведак, аднаго з пацярпелых вынеслі на паверхню на насілках, улады запэўнілі, што яго жыццю нічога не пагражае.

На днях брытанскія дэпутаты-лейбарысты Сайман Данчук і Нэйл Коўл, якія прагаласавалі 2 снежня за пачатак авіяўдараў па «Ісламскай дзяржаве» ў Сірыі, паскардзіліся ў паліцыю на абразлівыя і пагрозлівыя выказванні ў іх адрас, размешчаныя ў «Фэйсбуку» і «Тўітэры».

МЯ, паводле Бі-Бі-Сі[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў