Напад у фінскім Турку здзейсніў 18-гадовы мараканец


Учорашні напад з нажом на мінакоў у цэнтры горада Турку на поўдні Фінляндыі паліцыя расследуе як тэракт. Пра гэта паведаміла фінская паліцыя.

Паліцыянты адкрылі агонь па нападніку, параніўшы яго ў нагу, ён быў затрыманы. Праз атрыманыя на працягу ночы дадатковыя дадзеныя напад кваліфікуецца як забойства, здзейсненае з мэтай тэрарызму.

«Паліцыя высветліла асобу нападніка. Гэта – 18-гадовы грамадзянін Марока», – удакладняецца ў паведамленні.

Пры нападзе загінулі двое фінскіх грамадзян, 8 чалавек параненыя. Сярод параненых ёсць адзін грамадзянін Італіі і двое шведаў, паведамляе радыё «Свобода».

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары