Напад на гандлёвы цэнтр у Багдадзе – забітыя 17 чалавек


Прадстаўнікі службы бяспекі ў Багдадзе паведамляюць, што 17 чалавек загінулі ў выніку нападу ў адным з гандлёвых цэнтраў іракскай сталіцы.

Атака пачалася з выбуху бомбы за межамі гандлёвага комплексу. Затым узброеныя людзі адкрылі стральбу, уварваліся ўнутр і захапілі некалькі чалавек у закладнікі.

Супрацоўнікі сіл бяспекі ачапілі гандлёвы цэнтр, а затым пайшлі на штурм будынку. Двое з тых, хто нападаў, узарвалі паясы смяротнікаў, у выніку чаго загінулі некалькі закладнікаў. Яшчэ двух нападнікаў забілі ў перастрэлцы, чацвёра арыштаваныя.

Па словах прадстаўнікоў іракскіх улад, цяпер сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў