НАН Беларусі амаль прызнала наяўнасць «Віцебскіх Курапатаў»


Характар адтулінаў у чарапах і спосаб пахавання ўскосна сведчаць пра тое, што ў магілах знаходзяцца ахвяры масавых рэпрэсіяў 1937-1938 гг.

Да такой высновы прыйшоў Інстытут гісторыі НАН Беларусі пасля аналізу знаходак, зробленых 52-ім асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам. Магілы побач з вёскамі Хайсы і Дрэколье знайшлі ў лесе пад Віцебскам увосень 2014 года. Акрамя касцей у магілах знаходзіліся: гільзы, манеты, гузікі, абутак, ды асабістыя рэчы.

Вынікі экспертызы НАН Беларусі атрымаў старшыня абласной рады Партыі БНФ Кастусь Смолікаў.

Крыніца: news.vitebsk.cc

Сёлета Смолікаў накіраваў запыт да старшыні Віцебскага абласнога савету дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева.

Паводле сведчанняў мясцовых старажылаў з суседніх вёсак, да вайны ў лесе, дзе знайшлі магілы, НКУС расстрэльваў «ворагаў народу».

ЮВ, belsat.eu, паводле vitebsk.cc

Стужка навінаў