«Намёты з'яўляюцца ўночы»: Уцекачы з Кале пасяліліся ў Парыжы


«Джунглі» нікуды не падзеліся, а змянілі адрас.

Пасля пачатку ліквідацыі нелегальнага лагеру ўцекачоў у панядзелак каля пяці тысяч уцекачоў пакінулі Кале. Французскія ўлады ім прапанавалі пераехаць у іншыя цэнтры часовага размяшчэння, аднак вялікая частка людзей, паводле звестак «Daily Mail», накіравалася ў Парыж.

У выніку колькасць стыхійных намётавых лагераў у французскай сталіцы за тыдзень павялічылася на траціну.

Выданне цытуе інфарматара ў парыжскай паліцыі, які заяўляе, што лагеры, закрытыя судовымі пастановамі, пачалі з’яўляцца зноўку.

«Намёты і часовыя хаціны ўсталёўваюцца цягам ночы, і потым сотні людзей жывуць у іх шмат дзён», – кажа прадстаўнік паліцыі.

Уцекачы выбіраюць для часовага  буйныя гарады, бо там лягчэй знайсці ежу, цяпло і прадметы першай неабходнасці.

«Джунглі» у Кале павінныя знікнуць да канца тыдня, але там працягваюць заставацца людзі – у тым ліку больш за тысячу непаўналетніх. Большасць з якіх шукаюць магчымасці патрапіць у Вялікую Брытанію, (якая, калі няма туману, бачная з Кале), дзе іх чакаюць сваякі. Аднак Лондан пакуль прыняў менш трохсот дзяцей, што вельмі непакоіць французскія ўлады.

ДД

Стужка навінаў