Намеснікам главы Нацбанку Украіны будзе грамадзянін Беларусі?


Пра намер узяць на працу грамадзяніна Беларусі заявіла кіраўніца НБУ Валерыя Гонтарава.

Паводле яе, Нацбанк плануе прызначыць намеснікам кіраўніка па манетарнай сферы грамадзяніна Беларусі. Прызначэнне яшчэ не адбылося, таму што нерэзідэнт павінен атрымаць дазвол на працу ва Украіне. Асобу кандыдата Гонтарава не ўдакладніла.

Некалькі дзён таму змены адбыліся і ва ўпраўленні Нацбанку Беларусі. Старшынём праўлення замест Надзеі Ермаковай стаў Павел Калаўр, які раней займаў пасаду старшыні праўлення ААТ «Белзнешэканамбанк».

Замежнікі для ўраду Украіны – не новаўвядзенне. Цяпер у кабінеце міністраў ужо працуюць тры асобы, якія толькі нядаўна атрымалі грамадзянства Украіны. Паводле Пятра Парашэнкі, самі ўкраінцы рады прадстаўнікам іншых народаў.

ДР, belsat.eu паводле ukrinform.ua

Стужка навінаў