Намесніку галоўнага ўрача Менскай абласной дзіцячай бальніцы прысудзілі 6 гадоў зняволення


Суд Менскага раёна прысудзіў намесніка галоўнага ўрача Менскай абласной дзіцячай бальніцы Аркадзя Патапава да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у неаднаразовым атрыманні хабараў.

Акрамя таго, медыку напрацягу 5 гадоў будзе забаронена займаць кіроўныя пасады.

Падчас працэсу абвінавачваны цалкам прызнаў віну і раскаяўся. Паводле следства, з 2015 па 2018 год ён атрымаў хабары агулам у памеры 46 тысяч рублёў і, як прызнаўся ў судзе, усе выдаткаваў «на сям’ю».

Грошы Патапава перадавалі наўпрост на працы, ён адкрытым тэкстам казаў падрадчыкаў: калі яны хочуць рабіць рамонт у шпіталі, павінны яму заплаціць. У асноўным хабару Аркадзь Патапаў атрымліваў у беларускіх рублях, але аднойчы яму перадавалі еўра і бутэльку віскі.

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў