Намеснік Жырыноўскага: Нам патрэбна 24 гадзіны, каб выйсці з Рады Еўропы і пакараць смерцю мільёны вычварэнцаў


Дэпутат расейскай Дзярждумы Аляксей Дзідзенка пра перавагі адмены мараторыя на смяротнае пакаранне.

Паводле парламентарыя, большасць грамадзянаў Расеі выступае за адмену забароны на смяротнае пакаранне (мараторый дзейнічае на тэрыторыі РФ з 1997 г. – belsat.eu).

«Нам трэба ўсяго 24 гадзіны, адны суткі выйсці з Рады Еўропы для таго, каб пакараць смерцю мільёны вычварэнцаў, гвалтаўнікоў, педафілаў, якія знаходзяцца ў нашых турмах сёння», – заявіў намеснік старшыні фракцыі ЛДПР Аляксей Дзідзенка.

Нагадаем, што расейская дэлегацыя была пазбаўлена права голасу ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы да красавіка 2015 г.

«Выхад з Рады Еўропы развяжа нам рукі і дазволіць сурёзна пераасэнсаваць крымінальны кодэкс і заканадаўства, якое тычыцца смяротнага пакарання», – падкрэсліў прадстаўнік ЛДПР.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары