Намеснік старшыні Беларускай федэрацыі тэніса зарэгістраваў у Панаме фірму яшчэ ў 1994 годзе


На думку Святланы Калінкінай, беларусамі ў межах «Панамскіх дакументаў» проста ніхто не займаўся.

Ігар Субоцін, памочнік сенатара Аляксандра Шакуціна, намеснікі старшыні БФТ і сябра камітэту па жаночаму тэнісу Міжнароднай тэніснай асацыяцыі кіруе адной з панамскіх кампаніяў з сярэдзіны 90-х.

Журналістка «Народнай Волі» і вядоўца «Белсату» Святлана Калінкіна лічыць, што Беларусь аказалася не ўцягнутай у панамскі скандал зусім выпадкова.

«Беларусамі проста ніхто не займаўся», – піша журналістка ў сваім «Фэйсбуку».

Святлана Калінкіна, не маючы дачынення да міжнароднага кансорцыуму журналістаў, якія расследавалі панамскую справу, проста пашукала ў інтэрнэце панамскія фірмы і карпарацыі, у назве якіх ёсць назва нашай краіны.

Журналістка знайшла 13 такіх кампаніяў.

Адна з іх – VTF Belarus Inc. Працуе пад юрысдыкцыяў Панамы з 1994 года. Сярод заснавальнікаў – Ігар Субоцін.

«Ігар Цімаефеевіч Субоцін – старшыня «ПМІ груп», на грамадскіх пачатках зʼяўляецца памочнікам сенатара, аднаго з уладальнікаў «Амкадора» Аляксандра Шакуціна», – піша Калінкіна.

Журналістка падае, што Субоцін знаёмы з Шакуціным з часоў працы на Менскім трактарным заводзе. Разам з Шакуціным ён і стварыў «ПМІ груп» і ўдзельнічаў у прыватызацыі «Амкадора» ў пачатку 2000-х гадоў. Зʼяўляецца заснавальнікам кампаніі «Амкадор-Індыя».

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары