Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў атрымаў 15 содняў


Такое рашэнне прыняў суд Савецкага раёну Гомля на падставе двух адміністрацыйных пратаколаў. 

Актывіста абвінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства і непадпарадкаванні міліцыі, за што прысудзілі – 2 і 13 содняў адпаведна.

Вырак вынесла суддзя Алена Шайн.

Палітыка затрымалі 1 траўня пасля першамайскага мітынгу. Спачатку паведамлялася, што яго затрымалі для высвятлення асобы. Пасля высветлілася, што ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг.

За сёлетнюю вясну яго судзілі ўжо тры разы. У сярэдзіне сакавіка Палякоў атрымаў  1 базавую велічыню штрафу за арганізацыю «Маршу недармаедаў», які прайшоў у лютым.

25 сакавіка Васіля Палякова прэвентыўна затрымалі каля дому, абвінаваціўшы ў брыдкаслоўі, і забралі ў ізалятар. 27 сакавіка суд Савецкага раёну пастанавіў пакараць Палякова 5 соднямі арышту.

Сёння ў Гомлі таксама 5 базавых велічыняў штрафу за лаянку прысудзілі журналісту Яўгену Меркісу.

ДР belsat.eu 

Стужка навінаў