Нам – 7 гадоў! Найлепшае на «Белсаце»!


Праца нашых журналістаў, рэжысёраў, аператараў – гэта тое, што робіць «Белсат» такім, якім ён ёсць. Найлепшае за год, тое, чым ганарымся, мы сабралі ў адным артыкуле.

Дакументальныя фільмы на «Белсаце»

У фільматэцы «Белсату» за 7 гадоў працы назбіралася больш за дзве сотні дакументальных фільмаў і разгорнутых рэпартажаў. Нашыя аўтары шукаюць незвычайных герояў ды апавядаюць іх гісторыі, даследуюць падзеі, на якія мы не маем права забыцца. Сярод сёлетніх дакументальных фільмаў вызначана пяць найлепшых:

«Амерыканка. All included» (рэж. Віктар Корзун)

Фільм распавядае пра побыт у турме КДБ, у гэтак званай «амерыканцы», вядомага журналіста і пісьменніка Аляксандра Фядуты. Аўтар правёў у зняволенні 110 дзён пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і апісаў гэта ў кнізе. Ідэя фільму – перакласці несуцяшальную рэчаіснасць на мову літаратуры, змяніўшы жанр з драмы на камедыю.

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

«Усё прыдумана Богам» (рэж. Вольга Швед)

Стваральнікі фільму адпраўляюцца ў падарожжа па беларускіх вёсках… з аўталаўкаю. І трапляюць у самыя далёкія куткі, куды не ездзяць аўтобусы, дзе практычна няма дарог. У гэтых вёсках яшчэ зусім нядаўна жылі сотні людзей, а засталіся лічаныя насельнікі. У тутэйшых школах тры вучні ў класе – звыклая справа. Тут увесь час жывуць у чаканні – аўталаўкі ды буслоў, якія мо прынясуць унукаў, у чаканні смерці, якая ў гэтых мясцінах – самы часты госць. Але пры гэтым смяюцца і жартуюць, цешацца першымі промнямі сонейка ды працуюць з ранку да ночы.

[vc_single_image image=”6″ img_size=”large”]

«Пашпарт для беларуса»

Фільм «Пашпарт для беларуса» паказвае гісторыю Беларусі праз прызму змены пашпартоў яе жыхароў. Падчас апошняга стагоддзя беларусы былі грамадзянамі царскай Расеі, кайзераўскай Нямеччыны, Польшчы, Савецкага Саюзу. Да гэтага пераліку трэба дадаць эміграцыю – палітычную і заробкавую. Напрыклад, у 20–30-х гадах ХХ стагоддзя ў Аргентыну з міжваеннай Польшчы прыехалі каля 20 тысяч беларусаў.

[vc_single_image image=”8″ img_size=”large”]

«Сейбіт» (рэж. Юры Каліна)

Герой фільму – жыхар раёну Студзіводы ў Бельску Падляскім Дарафей Фіёнік: беларус, грамадзянін Польшчы (як і ягоныя продкі), выпускнік праваслаўнай духоўнай семінарыі, рэгент царкоўнага хору, стваральнік Музею малой бацькаўшчыны ў Студзіводах, рэдактар этнаграфічнага часопісу «Бельскі гасцінец», аўтар кніжак пра гісторыю рэгіёну. Ён заснаваў гурт «Жэмэрва» («Żemerwa»), што выконвае аўтэнтычны фальклор Падляшша, а кіруе калектывам ягоная сястра Анна Фіёнік. Аднак найважнейшым сваім абавязкам Дарафей лічыць прапаганду духоўнай і матэрыяльнай культуры падляшскіх беларусаў – на ўзор біблейскага сейбіта, каб тое зерне «ўпала на добрую зямлю і дало плод».

[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

«Кантрабандысты»

Нелегальны гандаль існуе столькі, колькі існуюць межы. Пра кантрабандыстаў 1920-х гадоў на савецка-польскай мяжы мы даведваемся з аўтабіяграфічнай аповесці Сяргея Пясецкага «Каханак Вялікай Мядзведзіцы». У тыя часы сталіцаю кантрабандысцкага жыцця было мястэчка Ракаў. Цяпер жа гэтае рамяство перамясцілася ў цягнік Горадня–Кузніца…

[vc_single_image image=”12″ img_size=”large”]

Публіцыстыка: спрачаемся ды шукаем адказы на пытанні

[vc_single_image image=”15″ img_size=”large”]

Мала інфармаваць грамадства – часцяком поўны сэнс той ці іншай падзеі становіцца зразумелым толькі з дапамогаю экспертаў, ды тых, каго наўпрост дачытаць сітуацыя. Гарачыя спрэчкі падчас ток-шоў «Форум» ці няспешная гутарка тэт-а-тэт у «Размове дня» з удзелам найлепшых публіцыстаў? Штодня ў эфіры «Белсату» – новыя выпускі праграмаў. Сёлета найлепшымі названыя наступныя выданні:

  • Адзін з выпускаў праграмы Аліны Коўшык і Кацярыны Барушкі «54 %» прысвечаны сацыяльным ролям мужчыны і жанчыны. У гэтай праграме аўтаркі вырашылі перакуліць іх ног на галаву. Што з гэтага можа атрымацца? Глядзіце ў архіве праграмаў.
  • Аўтаспынам па Беларусі: Вёска з адным жыхаром – вядоўца і аўтарка праграмы Аўгіння Манцэвіч разам са здымачнай групаю наведала вёскі, у якіх засталося па аднаму жыхару. Гэтыя паселішчы неўзабаве знікнуць з мапы Беларусі.
  • «Чаму мова не аб’ядноўвае – адказ на гэтае пытанне шукаюць удзельнікі ток-шоў «Форум».
  • У праграме «Два на Два» Зянон Пазняк і Алег Трусаў дыскутуюць пра падзеі ва Украіне ды пра тое, якія высновы з гэтых падзеяў маюць зрабіць беларусы.
  • З падзеямі ва Украіне звязаны і адзін з найлепшых выпускаў праграмы «Размова Мацкевіча». Госць праграмы – грамадазнаўца Вячаслаў Бабровіч.
  • Праграма «Маю права» закранула адразу некалькі важных тэмаў для шмат каго з беларусаў: як развязаць праблему наркотыкаў, у тым ліку «спайсаў», ці варта давяраць падпольным СТА і як змагацца з нядобрасумленнымі будаўнікамі.
  • Праграма Алеся Залеўскага «Людскі справы» – заўсёды блізка да праблемаў «шараговага беларуса». Адзін з выпускаў прысвечаны карупцыі і крадзяжам у ЖКГ. Менавіта праз гэтую праграму, у якой вядоўца выкрывае адну са схемаў крадзяжоў у ЖКГ, аўтара праграмы збіраюцца судзіць – за «нелегальны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Інфармацыя і рэпартажы: белсатаўцы ў віры падзеяў

[vc_single_image image=”20″ img_size=”large”]

Інфармацыйны год распачаўся з падзеяў на Майдане. Нашыя журналісты і аператары не зважаючы на рызыку заўсёды былі ў самым віры падзеяў: у Кіеве, у Крыме, на Данбасе. Значная частка інфармацыйных матэрыялаў у эфіры ды на старонцы «Белсату» прысвечаная падзе ва Украіне, аднак ёсць і іншыя, не менш цікавыя артыкулы і сюжэты.

Інфармацыйны матэрыял году:

Найлепшы матэрыял на старонцы «Белсату»:

Найлепшыя рэпартажы на «Белсаце» ў 2014 годзе

[vc_single_image image=”24″ img_size=”large”]

  • «Карная псіхіятрыя». Як у Беларусі выкарыстоўваюць метады карнай псіхіятрыі, каб пакараць тых, хто патрабуе справядлівасці і праўды.
  • «Анёлы» Пошукі будуць працягвацца». У фільме паказана закуліссе працы пошукава-ратавальнага атраду «Анёл». Арганізацыя, створаная ў чэрвені 2012 года Сяргеем Коўганам, аб’ядноўвае каля 30 тысяч валанцёраў, якія праводзяць свой ​​вольны час у пошуках людзей, якія згубіліся ў лесе.
  • «Кукабака – вязень сумлення». Міхаіл Кукабака – адзін з самых вядомых беларускіх дысідэнтаў. Былы палітзняволены правёў у савецкіх турмах, працоўных лагерах і псіхіятрычных шпіталях 17 гадоў. Герой фільму на сваім жыццёвым прыкладзе паказвае механізм рэпрэсіяў.
  • «Ёй 86 і яна ганяе на Масквічы па Клецкім раёне». Рэпартаж пра, бадай што найстарэйшую кіроўцу ў Беларусі.
  • «Забілі і згвалтавалі дачку, а кажуць – аварыя». Бацька загінулай 16-гадоваў дзяўчыны вось ужо 13 год спрабуе дабіцца праўды і пакараць вінаватых у смерці сваёй дачкі.
  • «Сістэма «BelToll» – цяжкае выпрабаванне беларускіх перавознікаў». Дзяржаўнае новаўвядзенне стварыла толькі дадатковыя нязручнасці кіроўцам. Нязручнасці, за які яшчэ трэба даплаціць. Электроніка налічыла 4 млн еўарў перавознікам.
  • «Вакол свету моўчкі». Герой рэпартажу – 73-гадовы матацыкліст Уладзімір Ярэц. Глуханямы, ён здолеў атрымаць правы і здзейсніць шматлікія падарожжы па ўсім свеце, пабываўшы ў 138 краінах.

 

Падчас святкавання 7 Дня народзінаў тэлеканалу будзе таксама вызначаны пераможца ў намінацыі «Тэлевізійная асоба году». Год таму Пераможцаю стала Святлана Калінкіна, вядоўца ды суаўтарка праграмы «Размова дня». Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя неўзабаве. Заставайцеся з «Белсатам»!

Стужка навінаў