Наколькі імаверна, што Еўразвяз разваліцца?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGY016WEh4UTREYmslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Наколькі верагодная сітуацыя, што Шэнгенская зона распадзецца і ў Літву ды Польшчу давядзецца рабіць асобныя візы?

Еўразвяз за крок ад развалу – такое ўражанне можа зʼявіцца пасля прагляду расейскіх дзяржаўных каналаў. Сапраўды, выклікаў перад Бруселем багата: няспынныя хвалі ўцекачоў ды рост уплыву гэтак званых еўраскептыкаў ды шмат чаго іншага. Ці Еўропа застанецца абʼяднанай?

Сацыёлаг Аляксей Лявончык заўважыў, што Еўразвяз паспяхова перажыў не адзін крызіс. Размовы ж пра распад Еўрапейскага Звязу вядуцца з 2010 года, калі пачаўся фінансавы крызіс у Грэцыі. Для вырашэння мінулага і цяперашняга крызісу ў Еўропе патрэбныя падобныя захады: фармуляванне і правядзенне агульнай для ўсяго Еўразвязу палітыкі, мяркуе адмысловец.

На ягоную думку, цяпер не даводзіцца гаварыць, што некаторыя еўрапейскія краіны зачыняюць межы, бо яны толькі аднаўляюць памежны кантроль на асобных участках.

«На гэты час такі панятак як шэнгенская віза працягне існаваць. Ніхто не будзе ўводзіць нацыянальных візаў. Чаму? Па-першае, гэта банальна дорага вяртаць усю патрэбную дзеля гэтага кантрольную інфраструктуру. Можа быць, таней будзе пагадзіцца з тым, што нейкі час у краіну будзе прыбываць вялікая колькасць мігрантаў, чым узводзіць новыя платы, новыя тэрміналы на межах і цалкам адмяніць Шэнгенскую зону. Бізнес, які цяпер існуе, прыстасаваны да ўмоваў, калі няма межаў… Уявіце сабе, колькі будзе каштаваць, калі бізнес запаволіцца і колькі сродкаў змарнуецца падчас рэ інвестыцыі ў раней знішчанае», – падкрэсліў спадар Лявончык.

Больш – у відэаматэрыяле.

Праграма «ПраСвет» выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 21:40. Тэмы апошняга выдання: ці Іран такі страшны, якім яго малююць медыі; як Беларусь вярнулася ў Давос; тайваньскі выклік Кітаю ды іншае.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў