«Накідалі... нібыта псіне». Чым кормяць расейскіх паліцэйскіх на Усходнім эканамічным форуме?


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=aIDk4e2f4Ro”][vc_column_text]1 верасня далёкаўсходняя газета «Золотой Рог» апублікавала відэа, на якім паліцэйскі з Уладзівастоку скардзіцца на свой абед. Паёк выдаецца на 12 гадзінаў, распавядае афіцэр.

«Я проста сам сабачнік і кашатнік. У маіх катоў 100 грамаў корму каштуе даражэй, чымся гэта ўсё», – абураецца паліцэйскі.

На абед паліцэйскаму выдалі: булачку, 2 ўпакоўкі паштэту, кавалак агурка, яйка, палову памідора, 2 кавалкі чорнага хлеба і сок.

У каментарах пад відэа адныя карыстальнікі кажуць, што праваахоўнік «зажрался», а іншыя раздзяляюць пазіцыю паліцэйскага. Ёсць і тыя, хто называе відэа падробкай, бо няма ніякіх доказаў таго, што відэа сапраўды зрабіў паліцэйскі.

2-3 верасня ва Уладзівастоку адбыўся Усходні эканамічны форум. У форуме браў удзел і прэзідэнт Расеі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў