Накарміце чорную даму


Нягледзячы на тое, што адчуваецца цяпло, нас чамусьці паглынае апатыя, хандра, а жыццё можа падацца бессэнсоўным.

Калі вы перажываеце падобныя пачуцці, у вас можа быць сезоннае расстройства, якое называюць вясенняй дэпрэсіяй, якая выклікана недахопам сонца і павышанай сакрэцыяй мелатаніна.

«Дэпрэсія – гэта жанчына ў чорным, якая грукае ў дзверы. Калі ты прагоніш яе, яна будзе стаяць на ганку твайго дома вечна. Калі запросіш яе, пасадзіш за стол, накорміш, а толькі пасля распытаеш пра мэту візіту, атрымаеш шанец развітацца з ёй назаўсёды», сказаў калісьці псіхааналітык Карл Густаў Юнг.

Прыкметы вясенняй дэпрэсіі:

  • раздражненне
  • жаданне схавацца ад усіх
  • нічога добрага не чакаеце
  • трывожнасць
  • складана засяродзіцца
  • слабая палавая цяга
  • адчуванне сваёй нікчэмнасці і віны
  • складана прачнуцца, няма энергіі
  • санлівасць ці бяссонніца
  • збой у апетыце
  • думкі пра бессэнсоўнасць жыцця

Адкажыце сабе на пытанні:

1. Якую карысць мне дае дэпрэсія?

2. На што ідзе большая частка маёй энергіі? Што найчасцей мяне хвалюе? Што насцярожвае?

3. У якіх сферах жыцця я адчуваю моцнае напружанне. У чым мая незадаволенасць ці раздражненне? Як я іх выказваю ці не выказваю?

4. Чаго мне не хапае, але моцна хочацца? Чаго я сабе не дазваляю?

Паклапаціцеся пра сябе

Пастаўцеся з разуменнем да сезоннай дэпрэсіі. Знайдзіце ў ёй штосьці добрае для сябе. Калі ў вас такі стан – значыць, гэта для чагосьці трэба. Замарудзьце тэмп, азірніцеся вакол сябе, змяніце абстаноўку, не патрабуйце ад сябе вялікіх намаганняў.

Перагледзьце ідэалы і мэты

Дэпрэсія можа быць адным з наступстваў імкнення да нерэальных мэтаў. Магчыма, вы будуеце жыццё паводле ідэалаў, якія далёкія ад рэальнасці вашага жыцця. Верагодна, вы адначасова хочаце стаць ідэальнай мамай, жонкай, менеджарам ці наагул ідэальным чалавекам. Калі вы робіце шмат рухаў, моцна напружваецеся, каб дасягнуць ідэала, ваш арганізм зробіць так, каб вы не мітусіліся дарма. Напрыклад, захварэе на штосьці ці захандрыць.

Як папярэдзіць дэпрэсію:

1. Часцей гуляйце на свежым паветры

2. Займайцеся фізічнай культурай

3. Прымайце вітаміны

4. Перагледзьце сістэму харчавання

5. Высыпайцеся

6. Акружыце сябе яркімі колерамі

7. Пазбягайце адзіноты

8. Азірніцеся – магчыма, камусьці патрэбная ваша дапамога і ўвага

ЮВ, паводле rh.by

Глядзі таксама
Каментары