Найстарэйшыя могілкі Берасця застаюцца без агароджы


Трышынскія могілкі руйнуюцца на працягу шмат гадоў, але на аднаўленне цаглянай агароджы ў бюджэце Берасця няма грошай.

Могілкі знаходзяцца на балансе КУП «Берасцейскае спецпрадпрыемства», яго спецыялісты летась падперлі 210-метровы плот драўлянымі апорамі і далей за часовыя захады арганізацыя не пайшла.[/vc_column_text][vc_single_image image=”84337″ img_size=”large”][vc_column_text]Могілкі паўсталі ў XIX стагоддзі як вясковыя, але паступова сталі сталі часткай гораду. Яны – не толькі некропаль, але і помнік археалогіі. Раскопкі вяліся тут у 1960-70 гадах – у выніку быў знойдзены старажытны магільнік плямёнаў ўсходне-германскай моўнай групы, датаваны I–IV стст. Але Трышын усцяж патрабуе археалагічнай увагі ды новых раскопак.[/vc_column_text][vc_single_image image=”84341″ img_size=”large”][vc_column_text]Тут пахаваныя многія славутыя берасцейцы: падпалкоўнік арміі УНР Аляксандр Базілевіч, начальнік штабу Брэст-Літоўскай крэпасці Морцімер Рофельдате, украінскі пісьменнік Алекс Старажэнка, беларускі паэт Мікола Засім, дзяяч БНР Адам Трыпус. Апошняму ў 2008-м тут паставілі помнік.

Тут ёсць адна магіла, пра якую доўгі час у СССР не ўзгадвалі – Алісы Карбышавай, першай жонкі царскага і савецкага афіцэра Дзмітрыя Карбышава. Яна скончыла жыццё самагубствам ў 1913 годзе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”84333″ img_size=”large”][vc_column_text]Цяпер на Трышыне знаходзіцца 12 тыс. магілаў, шмат якія – разбураныя. У адносна добрым стане – пахаванні 1940-70 гадоў. А вось могілкавая царква, на жаль, да нашых дзён не захавалася.

Алесь Ляўчук, фота: Мілана Харытонава

Стужка навінаў