Найстарэйшая спартовая газета краіны будзе выходзіць радзей


З 1 ліпеня «Прессбол» змяняе фармат выхаду ў друк.

Замест чатырох разоў на тыдзень выданне будзе выходзіць толькі два разы – у аўторак і пятніцу. Такім чынам, у сераду і чацвер газета выходзіць не будзе.

Галоўны рэдактар газеты «Прессбол» («ПБ») Сяргей Кайко назваў меру «стрэсавай, але вымушанай» і паабяцаў, што журналісты ў двух 16-старонкавых нумарах у тыдзень «не упусцяць нічога важнага, цікавага, злабадзённага і таго, што заслугоўвае ўвагі».

«У «ПБ» няма «Беларуськалія», БелАЗу, нафтаперапрацоўнага заводу альбо Мінспорту. Няма дзяржпадтрымкі, грантаў і любых іншых прамых датацыяў, якія даюць апору ў стагоддзі, калі хлеб нашмат важнейшы за відовішчы. Мы жылі і жывем за кошт галоўнай і самай каштоўнай сваёй крыніцы – падтрымкі чытацкай аўдыторыі, з дапамогай якой зводзім дэбет з крэдытам, а цяпер канцы з канцамі. Так было і будзе да тых часоў, пакуль папяровая прэса запатрабаваня, пакуль яе набываюць і чытаюць – дзякуючы якасці, стылю і вастрыні, насуперак інтэрнэту, які падступае з усіх бакоў, дзе ўсё бясплатна, проста і на адзін клік», – напісаў Сяргей Кайко.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Прессбол»

Стужка навінаў