Найменш злачынстваў у электрычках здзяйсняюць у аўторкі і пятніцы


У Менску праходзіць адмысловая комплексная акцыя «Прыгарадны цягнік» для процідзеяння злачыннасці ў цягніках рэгіянальных лініяў эканом-класа.

Паводле інфармацыі Аляксея Каўбічэнкі з Менскага аддзелу ўнутраных справаў, за 8 месяцаў 2016 года па лініі крымінальнага вышуку ў рухомых складах зарэгістравана каля 30 злачынных дзей, палова з якіх учынілі ў цягніках міжнародных і міжрэгіянальных лініяў, астатнія – у цягніках рэгіянальных лініяў.

Гэтак, у цягніках здзейснена 26 крадзяжоў (16 – у цягніках міжнародных і міжрэгіянальных лініяў, 10 – у цягніках рэгіянальных лініяў).

Часцей за ў злачынствы здараюцца ўночы, з 22-ой да 6-ай раніцы, а па днях тыдня найбольшая іх колькасць у вышэйзгаданых цягніках – у нядзелю, менш за ўсё – у аўторак і пятніцу, кажа праавахоўнік кажа агенцтву «Інтэрфакс».

«Асноўныя прычыны, якія спрыяюць таму, што людзі здзяйсняюць крадзяжы – злоўжыванне спіртнымі напоямі і пакіданне асабістай маёмасці без нагляду, – канстатуе Аляксей Каўбічэнка. – Менавіта гэта штурхае грамадзянаў на здзяйсненне злачынстваў і іншых правапарушэнняў».

Акцыя будзе цягнуцца да 24 верасня.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў