Наймальнікі і чыноўнікі заплацілі 8,6 рублёў штрафу за затрымку заробку


За дзевяць месяцаў 2015 года да адміністрацыйнай адказнасці за затрымку заробку прыцягнуты 2881 наймальнік і 3052 службовыя асобы.

Іх аштрафавалі больш чым на 8,6 мільярда рублёў, паведамляе belta.by са спасылкай на Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Найбольшая колькасць парушэнняў зафіксавана ў Мінскай і Віцебскай абласцях.

Паведамляецца, што за такія парушэнні абвешчана 136 дысцыплінарных спагнанняў службовым асобам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, 180 – упаўнаважаным службовым асобам арганізацыяў, 15 кіраўнікоў звольненыя.

Падчас праверкі дзяржінспектары выявілі 45 арганізацыяў, якія плацілі некаторым работнікам зарплату ў памеры ніжэй мінімальнай стаўкі.

ЮВ, belsat.eu, согласно belta.by

Стужка навінаў