Наймаднейшыя месцы сталіцы і музыка ў цёплым сезоне


Вяснова-летні сезон распачаўся ў беларускім клубным жыцці, і мы хочам пачуць, колькі ж фестываляў, канцэртаў і новых пляцовак пад імпрэзы прапануюць нам арганізатары найлепшых івэнтаў. Пра якасны склад, кошты і сёлетнія падзеі ў сталічным клабінгу – са словаў куратара «Менск-фестывалю» Аляксея Кутузава.

Найлепшыя пляцоўкі Менску

Фота «Беларускі партызан»

1. Менск-Арэна.

Разлічаная на 11 000 чалавек. Прымае Зорак сусветнага маштабу. Там адгрымелі канцэрты гуртоў «Ленінград»Depeche Mode». 15-га сакавіка з развітальным канцэртам там выступіць Земфіра, 17-га сакавіка – легендарныя «A-Ha», а 13-га сакавіка – заканадаўцы і лідары Drumʼnʼbass саўнда – «The Prodigy».

2. Палац спорту.

Пляцоўка на 5 000 чалавек. 12-га сакавіка яе наведае ангельскі electropop-калектыў Hurts, а 10-га красавіка – таленавітая францужанка ZAZ. Гэтая зала таксама актыўна арандуецца расейскімі спевакамі – як «Любэ» і Стас Міхайлаў, якія (на погляд Аляксея Кутузава) не дадаюць беларусам музычнага густу.

3. Prime Hall

Збірае да 1 700 чалавек, месціцца ў добрай лакалізацыі. 7-га сакавіка прыняў украінскі гурт «Воплі Відоплясова». У другой палове красавіка – чакаем гурт з Магілёву, які набыў папулярнасць найперш у Расеі – гэта «IOWA».

4. Клуб Re:Public.

Модны і папулярны. Змяшчае да 800-1000 асобаў. Кіраўніцтва наракае на слабыя прыбыткі, але ведаю, што арэнда там дарагая. Туды часта прывозяць вядомыя гурты альтэрнатыўнай музыкі. Пляцоўкі зазвычай хапае вядомым беларускім гуртам. Да прыкладу, 6-га сакавіка меламаны хадзілі на тры каманды – «Harotnicа», «Cherryvata» і «Step Hall». А напрыканцы красавіка наведаюць «ANIMAL ДЖAZZ».

5. Паб «Brugge»

Змяшчае 500-600 чалавек. Арганізатары ладзяць там усё больш цікавых канцэртаў замежных гртоў, напрыклад ад Wake Up Agency, адным з прамоўтэраў якіх ёсць удзельнік гурта «Петля Пристрастия». 26-га сакавіка клуб запрашае на касмічны пост-металл ад гурта «ROSETTA».

6. TNT ROCK CLUB

Клуб на 200-250 асобаў. Крыху рэтраградская ў ніх была тэматыка – гралі стар рок-н-рол, блюз і кавер у выходныя. Але цяперсталі даваць пляцоўку маладым выканаўцам, зрабіліся цікавейшымі. Уваход часта бясплатны, але клуб зарабляе на продажы ежы і напояў.

7. Клуб «Graffiti»

Толькі на 80 асобаў, але знаны сярод менчукоў і прызнаны, з неблагім іміджам. Рэггей, радзей – джаз, а часцей рок і рок-караоке, тыя ж кавер-бэндс. З канцэртаў – у сакавіку «Вірус ліха», на 1-га красавіка – «Botanic Project», у траўні «Априори».

«Агулам у Менску вельмі шмат кавяранак, караоке-клубаў і бараў, дзе моладзь грае каверы» – кажа dj I.F.U і куратар Мінск-фестывалю Аляксей Кутузаў, – «Яны выконваюць хіты Нірваны, Red Hot Chili Peppers, поп-зорак. Гэта нядобрая тэндэнцыя, бо музыкам можна зрабіцца толькі выконваючы ўласны матэрыял. Але такіх месцаў у нашай сталіцы цяпер больш чымся ў Маскве».

Адкрыцці года – «Корпус8» і «Верх»

На мапе зʼявіліся два месцы, якія хочуць даць Менску нешта новае, цікавае і ў вялікай колькасці! Гаворка пра два месцы на тэрыторыі Менскага заводу «Гарызонт». Першае – гэта крэатыўны хаб «Корпус8», які месціцца ў старым будынку заводу на першым паверсе. Праект фота-студыі Studio67 і канцэртнага агенцтва «Бо Промо» на чале з Аляксандрам Багданавым ужо дзякуючы свайму складу абяцае перспектыўнасць. Ад пачатку года там працуюць лекцыйныя пакоі, напярэдадні далучылася асноўная пляцоўка – зала для выставаў альбо музычных імпрэзаў, прыкладна на 400 асобаў (у красавіку «Shuma» прэзентуе там свой новы альбом. Апроч таго – школа візажу, краўндфандзінг, платформа «Улей», майстэрні стрыт-арт-мастака Hutka Smachna і Яна Карпава, студыя фларыстыкі, кавярня, бар і крама «Морковка.by».

Адкрытая прастора «Верх» на шостым паверсе ўжо правяла рэйв Мара «001», сабраўшы каля тысячы чалавек. Гэта ў асноўнай залі. У дадатковых – зала для ёгі з душавымі ў гардэробе, лекцыйны пакой і прасторная відэа-студыя.

«Канкурэнцыю гэты комплекс стварае моцную, бо апроч музыкі і бара ўвечары прапануе бавіць тут дзень – займацца спортам і навучацца, – робіць выснову Аляксей Кутузаў».

Фестывалі 2016-га года



Фота www.ticketpro.by

Беларускі бізнес згубіў інвестараў, а таму музыкі амаль пазбавіліся спонсарскага фінансавання. Ужо летась на фоне абвалу расейскага і дэвальвацыі беларускага рубля прамоўтэры і арганізатары адмянілі некалькі фестываляў. Гэта »Космас наш« на Менскім моры і »Мост« на Баравой, але добра адпрацавала Freaky Summer Party пры Камсамольскім возеры. Сёлета гэты фэст будзе ўжо двухдзённым, што пацешыла наведнікаў.

«Купальскае кола» у Дудутках будзе грымець тры дні – 24-26-га чэрвеня.

«Mirum Music Festival» таксама оўпэн-эйр, збярэ меламанаў пад мурамі Мірскага палацу 12-14-га жніўня.

«Мінск-Фестываль» жа, – гэта антыкрызісная ідэя, – кажа куратар фэсту, – бо ў 2016-ым годзе ў эканоміцы пераменам не спадзяемся. Мы робім так: у гонар свята гораду цягам трох дзён на 90 % бясплатна для наведнікаў адбываюцца канцэрты, імпрэзы з файнымі дыджэямі, кіно, выставы ў галерэях, гастраномія, стрыт-арт, лекцыі ды семінары. Каб было бачна – дзеецца і варта ўдзельнічаць!»

Цяпер фэст шукае фінансаванне, бо летась апынуўся стратным для арганізатараў. Як і фестываль «Дружба», які вырашыў ашчадзіць на замежных зорках і згубіў на колькасці гасцей, запрасіўшы толькі беларускіх выканаўцаў. Рэжым эканоміі ў музычным бізнесе існуе не ад сквапнасці. Арганізатары не адзін год наракаюць, што кошты на арэнду канцэртных памяшканняў у Беларусі найдаражэйшыя ў Еўропе. Квіток на выступ таго самога гурта ў Рызе і Вільні каштуе € 15-18, а ў Менску – € 30-35 (удвая даражэй). Гэтак канцэрт Depeche Mode, якія завіталі да нас у межах тура, на Менск-Арэне апынуўся самым дарагім у свеце.

Таму асноўныя канкурэнты арганізаваных імпрэзаў у вяснова-летні час – гэта тэрасы пры кавярнях і рэстарацыях, дзе гучыць неблагая студыйная музыка, і не трэба плаціць за ўваход. А таксама (і ўсё яшчэ!) лецішчы, дзе той жа «Дэпеш» з ноўтбука пад гарэлачку і шашлыкі… у любы час бясконцай ночы.

Юлія Цяльпук, belsat.eu

Стужка навінаў