Найхутчэйшыя шахматысты Еўропы з'ехаліся ў Менск


Хуткія і найхутчэйшыя прафесійныя шахматысты прыехалі ў Менск, каб пазмагацца за медалі еўрапейскага Чэмпіянату па бліцы і рапідзе.

У Менску распачаўся Чэмпіянат Еўропы па бліцу і хуткім шахматам, на які зʼехаліся сотні ўдзельнікаў з амаль паўсотні краінаў. У першы дзень турніру праходзілі маланкавыя партыі – гульні адбываліся паводле швейцарскай сістэмы: кожны спартоўца меў агулам 3 хвіліны на роздумы падчас кожнай партыі і па 2 секунды на кожны рух.[/vc_column_text][vc_single_image image=”67443″ img_size=”large”][vc_column_text]Маланкавыя і хуткія шахматы – адныя з цікавейшых у свеце не толькі для ўдзельнікаў, але і для гледачоў. Рэпартэр «Белсату» паназіраў за канцэнтрацыяй і эмоцыямі гульцоў. Глядзіце фатаграфіі.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]У свой час на сусветных спаборніцтвах па хуткім шахматам перамагалі Гары Каспараў, Левон Аранян, Сяргей Каракін і Шахрыяр Мамедзьяраў. Дзейсным чэмпіёнам свету па хуткім шахматам зʼяўляецца нарвежац Магнус Карлсэн.

Агулам у Менску барацьбу за медалі гэтымі днямі будуць весці 679 шахматыстаў. Апроч залатога, срэбнага і бронзавага медалёў пераможцы бліцу атрымаюць € 2000, € 1000 і € 800 адпаведна.

Стаўкі для Чэмпіёна, віцэ-чэмпіёна і бронзавага медалістаў у рапідзе – вышэйшыя: € 4000, € 2000 і € 1000 адпаведна.

ДД, фота: УГ, belsat.eu

Стужка навінаў