«Найгоршы від з вакна». Бэнксі адкрывае гатэль на мяжы Ізраіля і Палестыны


Гатэль Walled Off. Прэзідэнцкі люкс. Фота: Ammar Awad / Reuters

Бэнксі спачатку маляваў графіці на сцяне паміж Ізраілем і Палестынаю, а цяпер адкрывае там гатэль.

3 сакавіка брытанскі мастак Бэнксі прэзентаваў гатэль на мяжы Ізраіля і палестынскіх тэрыторый гатэль Walled Off (англ. «агароджаны сцяной»). Ён знаходзіцца на ўскраіне Віфляема – горада, які знаходзіцца пад кантролем Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі, насупраць пабудаванай Ізраілем сцены, якую мастак неаднаразова крытыкаваў раней.

«Сцяна парушае міжнароднае права і ператварае Палестыну ў вялікую турму», – цытуе Бэнксі «Республика».

Паводле Бэнксі, адна з мэтаў праекту – дыялог паміж ізраільцянамі і палестынцамі: у гатэлі, напрыклад, будуць праходзіць выставы мясцовых мастакоў.

У гатэлі ўсяго дзесяць нумароў – дзевяць звычайных і адзін люкс.

Від з акна аднаго з нумароў – на частку сцяны. Бэнксі заяўляе, што від з ягонага гатэлю – «найгоршы ў свеце». Фота: Ammar Awad / Reuters

Бэнксі – самы вядомы ў свеце вулічны мастак на сёння. Ён старанна хавае сваю асобу, і цалкам дакладных звестак аб ім няма, хоць над праблемай працуюць навукоўцы брытанскіх універсітэтаў. Вядома толькі, што родам ён з ангельскага Брыстоля, дзе маляваў свае першыя графіці на сценах дамоў. Пазней яго працы ў Вялікабрытаніі, ЗША і іншых краінах атрымалі сусветную вядомасць, некаторыя з іх былі прададзеныя з аўкцыёнаў даражэй $ 1 млн.

Для гасцей гатэль адкрыецца 11 сакавіка.

ДД

Глядзі таксама
Каментары