Найбуйнейшы пажар у Гомлі: гарэў шпалерны цэх

video

12 красавіка ў цэнтры Гомлю загарэлася прыватная шпалерная фабрыка «Фокс». Прадпрыемства гарыць ужо не ўпершыню, але цяпер пажар быў асабліва буйны. З полымем змагаліся 16 машынаў выратавальнікаў, у тым ліку 12 аўтацыстэрнаў.

Дах заводу гарэў адкрытым полымем, найбліжэйшыя вуліцы задымленыя. Паводле папярэдні дадзеных, пацярпелых няма.

У супрацоўнікаў прадпрыемства ўзнік канфлікт з журналістамі. Пакуль дзясяткі ратавальнікаў тушылі вялізнае полымя, працаўнікі прадпрыемства з лаянкай адганялі журналістаў ад брамы, піша kp.by. Каб перашкодзіць фатографам, ахоўнікі зацягнулі краты плота шпалерамі, а тых, хто залез на браму, білі палкамі па руках і камерах.

 

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары