Найбольш у Беларусі зарабляюць айцішнікі, найменш – бібліятэкары


Сярэдні заробак працаўніка ў сферы інфармацыйных тэхналогіяў ды інфармацыйнага абслугоўвання ў Беларусі ў ліпені дасягнула Br3426,6. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

З вялікім адставаннем ідуць сярэднія заробкі працаўнікоў паветранага транспарту (Br2132,2), фінансістаў і страхаўшчыкоў (Br1255,6), у хімічнай прамысловасці (Br1249), у нафтаперапрацоўцы (Br1203,5).

Найменш зарабляюць у сферы сацыяльных паслугаў (Br425,7), працаўнікі бібліятэк і музеяў(Br428,3).

Найхутчэй заробкі растуць у тых, хто працуе ў ІТ, абслугоўвае паветраны транспарт. Агулам сярэдні налічаны заробак па краіне за ліпень складае Br745,8 (без адлічэнняў і падаткаў). Рэальны заробак за мінулае паўгоддзе знізіўся на 5 працэнтных пункты ў параўнанні з заробкамі ў той самы перыяд год таму.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў