Праз расейскі манеўр беларускі бюджэт не даатрымае $ 1,6 млрд


Рашэнне, якое можа пазбавіць Беларусь саліднага прыбытку, Расея хоча прыняць налета.

Гэта вынікае з ліста намесніка міністра энергетыкі Расеі Анатоля Янкоўскага, тэкст якога трапіў у рэдакцыю выдання «Коммерсант».

Расея яшчэ ў 2015 годзе прыняла рашэнне аб абнуленні мыта на чорнае золата і павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў. Адпаведна кошт нафты вырасце як для расейцаў, гэтак і для беларусаў. Дзеля таго, каб пазбегнуць фінансавых стратаў, расейскія вытворцы верагодна будуць вымушаныя скараціць нафтаперапрацоўку нават на 20 %.

Беларусь цяпер атрымлівае нафту з Расеі без мыта, а экспартавае мыта ад вырабленых з гэтай нафты прадуктаў трапляе ў беларускі бюджэт. Падлік імаверных фінансавых стратаў беларускага бюджэту выконваўся з улікам кошту сорак долараў за барэль нафты.

Міністэрства энергетыкі нашых усходніх суседзяў прапаноўвае адкласці рэалізацыю манеўру прынамсі да 2020 года, тады як у расейскім Мінфіне хочуць прыняць адпаведнае рашэнне ўжо налета.

Глядзі таксама
Каментары