«Нафтагаз» будзе судзіцца з «Газпромам»


«Нафтагаз Украіны» звярнуўся ў Стакгольмскі арбітраж з патрабаваннем перагляду кантракту з «Газпромам» на транзіт расейскага газу.

Пра гэта заявіў  прадстаўнік украінскай кампаніі Юрый Вітрэнка. «Нафтагаз» патрабуе прывядзення кантракта ў адпаведнасць з трэцім энергапакетам Еўразвязу. У кампаніі лічаць неабходным дапасаванне сістэмы тарыфаўтварэння на транзіт да еўрапейскіх нормаў.

Паводле Вітрэнкі, у працэдуры ўсталявання тарыфаў на транзіт газу, холдынг прапануе адштурхоўвацца ад новых нарматыўных актаў, якія прыняў урад Украіны цягам апошніх месяцаў. Што прывядзе да павелічэння выдаткаў «Газпрому».

У пазове таксама ўтрымліваецца патрабаванне спагнаць з расейскай кампаніі недаплачаныя, паводле ацэнак Украіны $ 6 млрд.

У сваю чаргу, расейская манаполія патрабуе ад «Нафтагазу» пагасіць запазычанасць у $ 4,4 млрд. за газ пастаўлены Украіне ў першым паўгоддзі 2014-га.

ЮВ, interfax.ru

Стужка навінаў