Нафта цягне беларускі рубель на дно: еўра вырас на 499 рублёў, долар – на 232


[vc_single_image image=”368524″ img_size=”large”]

21 жніўня Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Долар падаражэў на 232 рублі – да 16 730 беларускіх рублёў. Еўра вырас адразу на 499 рублёў і каштуе 18 837. Курс расейскага рубля знізіўся да 245,72 беларускага. У некаторых банках краіны долары прадаюць па 17 050.

Падзенне беларускага рубля Нацбанк тлумачыць тым, што дынаміка курсу нацыянальнай валюты залежаць ад змены вонкавых фактараў, «перш за ўсё цаны на нафту і дынамікі курсаў валют у краінах – асноўных гандлёвых партнёрах Рэспублікі Беларусь».

Цягам тыдня долар падаражэў на 706 рублёў, еўра на 1101 рубель.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў