Надзею Саўчанку могуць перавесці з турмы ў шпіталь


Улады Расеі пойдуць на кампраміс, калі сітуацыя з ейным здароўем пагоршыцца. Пра гэта заявіў першы намеснік кіраўніка ФСВП Анатоль Руды. Аднак, паводле яго, «ніякіх паталагічных зменаў у ейным стане няма». Ён дадаў, што «сітуацыя пад кантролем».

Надзея Саўчанка трымае галадаванне ўжо 81 дзень. Лётчыца патрабуе вярнуць яе на радзіму, адкуль яе скралі і тайна вывезлі на тэрыторыю Расеі, дзе яе абвінавачваюць у забойстве двух расейскіх журналістаў. Надзея адмаўляе абвінавачванні. Паводле абароны, яна трапіла ў палон яшчэ да іхнае смерці.

Учора Пятро Парашэнка прысвоіў ёй званне Героя Украіны, а Рада і праваабаронцы заклікалі народную дэпутатку спыніць галадаванне, але безвынікова.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў