Надзея Саўчанка: «Пуцін – гніда»


У Кіеве прайшла першая прэс-канферэнцыі Надзеі Саўчанкі.[/vc_column_text][vc_column_text]

Украінская лётчыца амаль два гады правяла ў расейскай турме. 25 траўня яна вярнулася ва Украіну. Яе абмянялі на двух працаўнікаў расейскага Галоўнага выведчага ўпраўлення Міністэрства абароны Расеі. Прызямліўшыся ў аэрапорце «Барыспаль», Надзея Саўчанка заявіла, што гатовая памерці на полі бою за Украіну.

Падчас прэс-канферэнцыі Надзея Саўчанка заявіла, што гатовая стаць прэзідэнтам Украіны.

Вайна і мір

«Я хачу міру. Мы будзем імкнуцца да гэтага любымі шляхамі. Я гатовая ваяваць і мірыцца. Гэта нашая ўкраінская зямля».

Абмен і Пуцін

Абмен Надзеі Саўчанкі на працаўнікоў ГРУ быў добрай воляй Пуціна? – запытаўся журналіст у народнай дэпутаткі Украіны. «Да мяне прыйшлі ў камеру пасярод ночы і сказалі: збірайся! Я не ведала, куды павязуць: у Магадан ці ва Украіну. Я не ведаю, чыя гэта была воля», – зазначыла Саўчанка. Адказваючы на пытанне пра сваё стаўленне да прэзідэнта Расеі, Надзея Саўчанка была бескампрамісная. «Ёсць вош, а ёсць гніда. Для мяне Пуцін пакуль што гніда. Гэта маё першае візуальнае ўражанне пра яго»

Калі Расея верне Крым?

«Я два гады глядзела расейскае тэлебачанне. Праўда, я пакуль не бачыла ўкраінскага ТБ. Але ж трэба сябраваць з галавой. Гэта прапаганда. Яны бяруць выгодныя для сябе факты і такім чынам тлумачаць анексію Крыму. Расея парушыла міжнароднае права. Як вярнуць Крым? У мяне дагэтуль застаецца адчуванне, што наспявае Трэцяя сусветная вайна, калі яна пачнецца, то Крым вернецца ва Украіну», – заявіла Надзея Саўчанка, адказваючы на пытанне, як вярнуць акупаваныя тэрыторыі.

Пра пасаду і гендарную роўнасць

«Не называйце мяне лётчыцаю, афіцэршаю. Пасада не прывязаная да гендару».

Напрыканцы канферэнцыі Надзея Саўчанка назвала Пуціна «гнідаю». Пазней былая закладніца Крамля разам з журналістамі выканала гімн Украіны.

Чытайце таксама >>>

МЗС Беларусі пракаментавала вызваленне Надзеі Саўчанкі

Маці Саўчанкі запісала зварот да расеек, у якім просіць іх не высылаць сыноў на Данбас

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў