Надзея Саўчанка прыехала ў зону АТА


Украінская лётчыца і дэпутатка Вярхоўнай Рады сустрэлася з колішнімі калегамі ды села за штурвал баявога верталёта.

Пра начны прыезд Саўчанкі паведаміў прэс-цэнтр штабу АТО. У які раён прыбыла лётчыца, не ўдакладняецца.

Надзея Саўчанка амаль два гады правяла ў расейскай турме. 25 траўня яна вярнулася ва Украіну. Яе абмянялі на двух працаўнікоў расейскага Галоўнага выведчага ўпраўлення Міністэрства абароны Расеі. Прызямліўшыся ў аэрапорце «Барыспаль», Надзея Саўчанка заявіла, што гатовая памерці на полі бою за Украіну. Падчас сваёй першай прэс-канферэнцыі Надзея Саўчанка заявіла, што гатовая стаць прэзідэнтам Украіны.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў