Надзея Саўчанка прыехала ў Маскву на суд над украінцамі па справе атраду «Вікінг», у якім ваяваў Яцэнюк


Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны прыехала ў сталіцу Расеі на слуханні па справе Мікалая Карпюка і Станіслава Клыха, асуджаных за ўдзел ў баявых дзеяннях на баку чачэнскіх сепаратыстаў у 90-ых гадах.

26 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Расеі адбудзецца разгляд апеляцыі па гэтай справе.

Пра прыезд Саўчанкі паведаміў адвакат Ілля Новікаў.

[/vc_column_text][vc_column_text]26 траўня чачэнскі суд прыгаварыў Мікалая Карпюка да 22,5 гадоў пазбаўлення волі, Станіслава Клыха – да 20. Прэзідэнт Пётр Парашэнка заявіў, што Украіна будзе дамагацца іх вызвалення.

У абвінаваўчым заключэнні гаварылася, што Карпюк кіраваў атрадам «Вікінг», які змагаўся супраць расейскай арміі ў Чачэніі. Ягоны падначалены Клых 22 гады таму нібыта асабіста забіў чатырох расейскіх вайскоўцаў. Паводле матэрыялаў справы, былы прэмʼер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк, які ўваходзіў у атрад, страляў па расейцах з аўтамата Калашнікава каля дзесяці разоў. Пра гэта ў кастрычніку 2015-га паведаміў адвакат Ілля Новікаў.

«Паводле следства, Яцэнюк удзельнічаў як мінімум у двух узброеных сутыкненнях, якія адбываліся 31 снежня 1994 года на плошчы Хвілінка ў горадзе Грозны і ў лютым 1995 гады ў раёне гарадской больніцы № 9 гораду Грозны, а таксама ў катаваннях і расстрэлах палонных вайскоўцаў расейскай арміі ў Кастрычніцкім раёне гораду Грозны 7 студзеня 1995 года», – заявіў у 2015 годзе кіраўнік Следчага камітэту РФ Аляксандр Бастрыкін.

Расейскія следчыя органы ўпэўненыя, што супраць Расеі ваяваў лідар «Правага сектару» Дзмітрый Яраш, забіты ў Ровенскай вобласці (Украіна) палітычны дзеяч Аляксандр Музычка (Саша Белы) і член партыі УНА-УНСО Дзмітрый Карчынскі.

Украінцы Карпюк і Клых катэгарычна адмаўляюць усе абвінавачванні. Яны заяўляюць, што ніколі не былі ў Чачэніі і не ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў