Надзея Саўчанка не прыедзе ў Менск на паседжанне па Данбасе


Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла сястра народнай дэпутаткі Украіны Вера Саўчанка.

«Надзя ў Менск не едзе. – Я толькі што з ёй размаўляла, яна сказала: «Я б не супраць туды паехаць, паглядзець што да чаго. Але гэта вялікая палітыка, высокая палітыка, мне такую прапанову прэзідэнт Украіны не агучваў».

Паводле сястры Надзеі Саўчанкі, на наступным тыдні першая замежная паездка Надзеі адбудзецца ў Страсбург для ўдзелу ў сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў