Надзея Саўчанка гатовая асабіста весці перамовы з прадстаўнікамі «ДНР» і «ЛНР»


Дэпутатка прызнала карысць Менскіх пагадненняў, адзначыўшы, што кантакты з прадстаўнікамі непрызнаных рэспублік трэба ўстанаўліваць па-за гэтак званым менскім працэсам, у якім, акрамя іх (у неафіцыйным статусе) і Украіны, у якасці дзяржавы-пасярэдніка бярэ ўдзел Расея.

«Менскія пагадненні не змаглі спыніць вайну, але змаглі скараціць маштаб ваенных дзеянняў», –  цытуе яе BBC.

Украінская лётчыцы таксама выступіла за прамыя перамовы з прадстаўнікамі самаабвешчаных рэспублік Данбасу. Саўчанка гатовая асабіста весці гэтыя перамовы.

У эфіры ўкраінскага «Радыё Эра», яна таксама заявіла, што лічыць неабходным захаванне міжнародных санкцый супраць Расеі, бо «гэта краіна дагэтуль не зразумела, што ёй трэба сысці з усходу Украіны».

Надзея Саўчанка ад панядзелку знаходзіцца ў зоне АТА.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў